Дэлегацыя ГДУ наведала зону эканамічнага развіцця Хайчжоу горада-порта Ляньюгана, які з'яўляецца пачатковай кропкай дастаўка тавараў з Кітая ў Еўропу ў рамках праекта «Адзін пояс і адзін шлях». У індустрыяльным парку на прадпрыемствах "Tianming", "Cosco", "Sunrain", "Lianyungang Yingyou Textile Machinery Co., Ltd" прадстаўнікі ўніверсітэта пазнаёміліся з вытворчасцю мноства навукаёмістых тавараў: ад сонечных элементаў для нагревателей вады і вугляродных валокнаў да партовай і шахтавай тэхнікі . Затым адбылася сустрэча з кіраўніцтвам зоны эканамічнага развіцця Хайчжоу горада Ляньюгана і рэктарам Тэхналагічнага інстытута Хуайхай, на якой бакі дамовіліся аб супрацоўніцтве ў галіне навукаёмістых тэхналогій, укараненню дасягненняў вучоных ГДУ ў прамысловасці і павелічэння экспарту ў Кітай навукаёмістай прадукцыі.
Папулярныя тэгі
Падраздзяленнi