Летняя школа інфарматыкі, робататэхнікі і англійскай мовы адкрыецца ў нашым універсітэце ў ліпені. Цікава і з карысцю правесці час тут будуць мець магчымасць не толькі беларускія школьнікі, навучэнцы і студэнты, але і моладзь з Германіі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Расіі, Украіны і іншых краін.
Сярод слухачоў гадовай школы могуць быць як пачаткоўцы вывучаць інфарматыку, робататэхніку і ангельскую мову, так і жадаючыя удасканальваць свае веды і навыкі ў дадзеных абласцях. Менавіта таму арганізатары паклапаціліся аб дыферэнцыяваным навучанні і індывідуальным падыходзе. Заняткі
запланаваны ў малых групах, сфарміраваных у залежнасці ад узроўню валодання англійскай мовай.
Летняя школа будзе працаваць на базе факультэтаў фізікі і інфармацыйных тэхналогій і замежных моў. Праграма
максімальна насычана рознапланавымі мерапрыемствамі - дыскусіямі, практычнымі заняткамі, кансультацыямі, прэзентацыямі, моўнай практыкай і г.д. Для слухачоў школы прадугледжана і культурна-забаўляльная праграма, вытворчыя экскурсіі, наведванне славутасцяў Гомельскай вобласці і беларускай сталіцы. Па выніках навучання ўдзельнікі курса атрымаюць сертыфікаты.
Усяго ў ГДУ імя Ф. Скарыны запланавана работа 4 летніх школ на геолага-геаграфічным факультэце, факультэтах псіхалогіі і педагогікі, замежных моў, фізікі і інфармацыйных тэхналогій.
Падрабязней на сайце БелТА: https://www.belta.by/tech/view/letnjaja-shkola-robototehniki-otkroetsja-v-gomele-349902-2019/