І зноў нас парадавалі пяціборцы!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 10/06/2019 - 12:50

Першы дзень чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў, які праходзіць у г.Джанкове (Польшча) з 2 па 10 чэрвеня, прынёс беларусам Мікіце Гарнастаеву, студэнту 4 курса факультэта фізічнай культуры нашага універсітэта і Кацярыне Сукора срэбраны медаль у эстафеце мікст.

Другакурснік факультэта фізічнай культуры Яўген Арол бліскуча выступіў у эстафеце і заваяваў залаты медаль у трэці дзень чэмпіянату.

Гэтак жа ў складзе Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь ўдзел у турніры, які сабраў лепшых прадстаўнікоў сучаснага пяціборства Еўропы, прынялі атлеты-студэнты ГДУ Мікіта Iвароўскi (1 курс) і Лізавета Ляўшун (3 курс).

Віншуем пераможцаў і прызёраў з цудоўным выступленнем! Наперадзе іх чакаюць індывідуальныя і камандныя спаборніцтвы. Ўдачы вам, рабяты!

Фотасправаздача