Летнія вакацыі ... Што можа быць лепш ?! А лепш можа быць толькі лета, праведзенае ў Летняй школе інфарматыкі, робататэхнікі з курсам англійскай мовы «INFORMATICS AND ROBOTICS WITH ENGLISH-COURSE DRIVE - 2019», якая пачала сваю працу ў нашым універсітэце 4 ліпеня на базе факультэтаў фізікі і інфармацыйных тэхналогій і замежных моў !
Сёння ў сценах ВНУ сабраліся хлопцы рознага ўзросту, якіх аб'яднала жаданне спазнаць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. А без веды ангельскай мовы гэта было б малаэфектыўным заняткам. Таму праграма Летняй школы выбудаваная такім чынам, каб аб'яднаць удзельнікаў, якія жадаюць удасканальваць свае веды і навыкі ў інфарматыцы, робататэхніцы і англійскай мове дзякуючы штодзённай моўнай і тэхнічнай практыцы з высокакваліфікаванымі выкладчыкамі.
Мы ўпэўненыя, што дадзены курс не толькі задасць новыя вяршыні для дасягненняў у нашых слухачоў, але і дапаможа завесці новыя знаёмствы, пашырыць пазнавальны гарызонт, акунуцца ў сферу высокіх тэхналогій і спазнаць нязведанае.
Жадаем нашым удзельнікам поспехаў і пазітыўных эмоцый!
Дэкан факультэта замежных моў Алена Сажын