Рэктар ГДУ прымае ўдзел у VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 22/07/2019 - 14:54

З 16 па 18 ліпеня ў г. Санкт-Пецярбургу праходзіць VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. У складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці прымае ўдзел рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомов.

У рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі 16 ліпеня рэктар універсітэта прыняў удзел у Форуме рэктараў ВНУ Беларусі і Расіі. У ходзе гэтага мерапрыемства С.А. Хахомов выступіў з дакладам на тэму «Супрацоўніцтва Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны з ўстановамі вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі ў кантэксце саюзнага будаўніцтва», а таксама правёў двухбаковыя сустрэчы з кіраўніцтвам расійскіх універсітэтаў-партнёраў.

У рамках Форуму рэктараў ВНУ Беларусі і Расіі быў падпісаны дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з РЭУ ім. Г.В. Пляханава. Дагавор прадугледжвае рэалізацыю сумесных навуковых праектаў, абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй і навукова-вытворчым вопытам, публікацыю сумесных навуковых прац, а таксама ажыццяўленне ўзаемнага рэцэнзавання навукова-даследчых работ.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi