ГДУ імя Ф. Скарыны увайшоў у 13% лепшых устаноў адукацыі свету паводле рэйтынгу Webometrics

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 31/07/2019 - 13:03

Па выніках рэйтынгу Webometrics, абноўленага 29 ліпеня, Гомельскі дзяржуніверсітэт імя Ф. Скарыны па-ранейшаму ўваходзіць у ТОП-5 лепшых ВНУ Беларусі.

Што тычыцца пазіцыі ў сусветным рэйтынгу, то тут адзначаецца станоўчая дынаміка: за мінулы год універсітэт ступіў з 3967 на 3848 месца, увайшоўшы ў 13% лепшых устаноў адукацыі свету. Усяго ў рэйтынгу Webometrics ўлічана парадку 29 тысяч навучальных устаноў, у тым ліку 57 ад Беларусі.

Сярод расійскіх ВНУ лідзіруе Маскоўскі дзяржаўны універсітэт ім. М.В. Ламаносава (216), за ім Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт (463) і Новасібірскі дзяржаўны універсітэт (526).

У тройку лепшых ВНУ свету ўваходзяць Гарвардскі і Стэнфардскі ўніверсітэты, а таксама Масачусецкі тэхналагічны інстытут.

Вебаметрычным рэйтынг складаецца незалежнай іспанскай даследчай лабараторыяй Laboratorio de Internet ў студзені і ліпені. У ацэнцы дзейнасці ВНУ разглядаецца іх прысутнасць у інтэрнэце і цытаванасць публікацый навукоўцаў.

Фотасправаздача