2019 год – важны год у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь: у лістападзе грамадзяне нашай краіны будуць галасаваць за кандыдатаў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Ключавое месца ў будучых парламенцкіх выбарах адводзіцца голасу моладзі.
Прыцягненне маладых выбаршчыкаў да ўдзелу ў значных палітычных мерапрыемствах – асноўная мэта праекта «Азбука грамадзяніна», распрацаванага сумеснымі намаганнямі Гомельскага гарадскога камітэта БРСМ і юрыдычнага факультэта дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. «Азбука грамадзяніна» – унікальны праект, які дазваляе атрымаць веды аб дзяржаўным упарадкаванні і ролі парламента не сухой мовай юрыдычных дакументаў, а ў выглядзе зразумелай і займальнай ролевай гульні.
У першай гульні, якая адбылася 9 верасня, узялі ўдзел больш за пяцьдзесят будучых выбаршчыкаў – студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў. Уводным этапам гульні стала міні-лекцыя аб дзяржаўнай уладзе ў Рэспубліцы Беларусь, яе галінах, а таксама функцыях Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Наступны этап гульні быў у выглядзе віктарыны, падчас якой удзельнікі павінны былі адказаць на пытанні аб Парламенце рэспублікі, пазнаць па фатаграфіях вядучых палітычных дзеячаў краіны, разгадаць значэнне важных для дзяржаўнага ладу лічбаў. Заключным і самым цікавым этапам мерапрыемства стала «дзелавая» гульня, якая мела на ўвазе імітацыю работы Урада і Парламента. Студэнты змаглі адчуць сябе дэпутатамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прыняць удзел у абмеркаванні і прыняцці законапраекта аб абыходжанні з жывёламі. Пасля бурных дэбатаў законапраект быў прыняты і падпісаны студэнткай юрыдычнага факультэта Юліяй Петрачэнка, якая выконвала роль Прэзідэнта.
У мэтах павышэння палітычнай граматнасці моладзі такія інтэрактыўныя гульні пройдуць ва ўсіх раёнах Гомельскай вобласці.
Фота Уладзіміра Чысціка
Новость на сайте газеты «Беларусь сегодня»
Видео на канале Телерадиокомпании Гомель
Фото Владимира Чистика