17 кастрычніка прадстаўнікі Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Цао Чэнь і Надзея Крукоўская выступілі перад студэнтамі факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій.
Прадстаўнікі парку распавялі пра яго структуру, мэтах і планах развіцця. Напрыклад, на тэрыторыі парку плануецца размясціць вытворчыя і жылыя зоны, офісныя і гандлёва-забаўляльныя комплексы, фінансавы і навукова-даследчы цэнтры. Фактычна, будуецца сучасны міжнародны эка-горад з акцэнтам на высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам.
Праект развіваецца ў рамках міждзяржаўнага кітайска-беларускага супрацоўніцтва. У якасці рэзідэнтаў індустрыяльнага парку могуць выступаць любыя кампаніі незалежна ад краіны паходжання капіталу.
Заканчэннем выступу стаў аповяд пра патрабаванні, што прад'яўляюцца да супрацоўнікаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку, а таксама запрашэнне да супрацоўніцтва.
У рамках візіту прадстаўнікоў «Вялікага каменя» ў наш універсітэт адбылася сустрэча з рэктарам ГДУ Сяргеем Хахомовым. Рэктар пазнаёміў гасцей з гісторыяй універсітэта і распавёў пра арганізацыю адукацыйнага працэсу.