Па рэкамендацыі судзейскага камітэта Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» міжнародная федэрацыя футбола зацвердзіла новых айчынных рэферы ў якасці арбітраў ФІФА.
Міжнародны статус атрымаў студэнт нашага універсітэта, трэцякурснік факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі спецыяльнасці "Фізічная культура" Амін Кургхели.
Гэты статус дазваляе абслугоўваць матчы міжнароднага ўзроўню - гульні нацыянальных зборных каманд, еўрапейскіх клубных каманд. Варта адзначыць, што статус рэферы ФІФА у Беларусі маюць усяго чатыры арбітра, і наш студэнт, Амін Кургхели - адзін з іх!
старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Мікіта Мартьянов,
спартыўны прэс-цэнтр
Папулярныя тэгі