6-7 лютага ў Гомельскай вобласці з візітам знаходзіцца саветнік Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Даніяр Абидов. Праграма знаходжання дарадцы шырокая. Даніяр Абидов наведае Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, некаторыя вышэйшыя навучальныя ўстановы вобласці, а таксама Лоеўскі раён.
Адной з пунктаў маршруту стаў ГДУ імя Ф. Скарыны. Госць правёў рабочую сустрэчу з першым прарэктарам нашай ВНУ Андрэем Круком і намеснікам начальніка аддзела міжнародных сувязяў Сяргеем Сысом. Андрэй Віктаравіч распавёў пра дасягненні універсітэта, вядучых напрамках адукацыйнай і навуковай дзейнасці, а таксама выказаў надзею на паспяховае супрацоўніцтва.
Сустрэча прайшла ў спрыяльнай і прыязнай атмасферы, на якой удзельнікі акрамя ўсяго іншага абмеркавалі перспектывы развіцця і далейшага ўзаемадзеяння.