Праца на агульнае дабро

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 24/04/2020 - 13:24

Чарговую партыю ахоўных асабовых экранаў ў колькасці пяцідзесяці штук перадалі Гомельскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі выкладчыкі і супрацоўнікі факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. Валанцёры таксама абавязаліся вырабіць яшчэ сто адзінак прадукцыі, што дасць магчымасць абсталяваць супрацоўнікаў усіх падстанцый хуткай медыцынскай дапамогі Гомеля сродкамі індывідуальнай абароны.

Нагадаем, што ахоўныя асабовыя экраны для медустаноў вобласці ў вядучай ВНУ рэгіёну пачалі вырабляць у пачатку красавіка. Ініцыятыўная група прапрацавала тэхналогію, намеціла алгарытм дзеянняў, прыступіла да выпуску. На сённяшні дзень выраблена ўжо больш за 1000 масак.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Генадзь Салавей выказаў калектыву Гомельскага дзяржуніверсітэта асаблівую падзяку за высокую грамадзянскую пазіцыю і тую важную працу, якую сёння выконваюць выкладчыкі і студэнты ВНУ для медыцынскіх устаноў вобласці. Кіраўнік рэгіёну адзначыў высокую якасць ахоўных асабовых экранаў, падкрэсліўшы важнасць гэтай ініцыятывы: «Сёння медыкі працуюць на перадавой, і забяспечыць іх маскамі, ахоўнымі касцюмамі - задача нумар адзін».

Кацярына КАВАЛЕНКА

Фотасправаздача