Ад універсітэта да рынку працы ў XXI стагоддзі (ng-press.by)

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 05/05/2020 - 16:26

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны і Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова ў складзе міжнароднага кансорцыума ўніверсітэтаў прыступілі да рэалізацыі новага доўгатэрміновага праекта ERASMUS + “Ад універсітэта да рынка працы ў XXI стагоддзі: крок да навучання ў рэальных умовах вытворчасці – UniLab”.

Праект рэалізуецца кансорцыумам з 12 універсітэтаў Беларусі, Іспаніі, Францыі, Аўстрыі, Расіі, Азербайджана.

Мэтай праекта з’яўляецца мадэрнізацыя сістэмы вышэйшай адукацыі, накіраваная на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі і ўніверсітэтамі, рост узроўню занятасці выпускнікоў падчас распрацоўкі і ўкаранення адпаведных навучальных дысцыплін, праходжання практык па інавацыйнай мадэлі, дзеля навучання ў рэальных умовах вытворчасці.

Праект накіраваны на вырашэнне праблем рынка працы, уключаючы пытанні прафарыентацыі, беспрацоўя сярод моладзі, а таксама супрацоўніцтва паміж установамі адукацыі і прадпрыемствамі.

Рэалізацыя праекта будзе садзейнічаць пашырэнню інфармаванасці студэнтаў пра работадаўцаў і спецыфіку рынка працы, укараненню інавацыйных падыходаў да арганізацыі вытворчых практык, распаўсюджванню бізнес-адукацыі і падтрымцы выпускнікоў на рынку працы. Усталяванне цесных кантактаў універсітэтаў з прадпрыемствамі дазволіць удасканаліць сістэму падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў з неабходнымі кампетэнцыямі.

Удасканаленне навучальных праграм, укараненне кампетэнтнасна-арыентаванай мадэлі вытворчай практыкі будзе садзейнічаць гарманізацыі працэсу падрыхтоўкі спецыялістаў з патрэбамі вытворчай сферы. Падчас рэалізацыі праекта будзе створана эфектыўная мадэль узаемадзеяння ўніверсітэтаў і бізнесу і сетка міжнародных студэнцкіх Цэнтраў кар’еры. Усё гэта дазваляе гаварыць пра рэальны доўгатэрміновы ўплыў праекта на сферу вышэйшай адукацыі, бізнес і рынак працы.

Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф.Скарыны

https://ng-press.by