Прадстаўнікі ГДУ ўдастоены падзякі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 25/05/2020 - 16:05

З 11 па 14 траўня Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіла заключны этап рэспубліканскай алімпіяды. Рэспубліканская алімпіяда - гэта штогадовае спаборніцтва школьнікаў па 18-ці вучэбных прадметах. Мэта інтэлектуальнага спаборніцтва - выяўленне найбольш здольных, адораных навучэнцаў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах.

У заключным этапе ўдзельнічаюць толькі навучэнцы 11-х класаў. Перамога ў алімпіядзе дае выпускнікам льготы пры паступленні ў выбраныя ВНУ. Вызначыць пераможцаў у гэтым лёсавызначальным спаборніцтве - задача для сапраўдных прафесіяналаў. Гонару ацаніць веды юных дараванняў ўдастоены лепшыя выкладчыкі Беларусі. Прадстаўнікі нашага універсітэта таксама ўвайшлі ў склад журы.

Дэкан філалагічнага факультэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алена Палуян прыняла ўдзел у працы журы па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Дацэнт кафедры гісторыі славян і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Сяргей Жыхараў ацэньваў веды вучняў па прадметах «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі».

Шэраг супрацоўнікаў нашай ВНУ выступілі ў журы па вучэбных прадметах «Фізіка» і «Астраномія»: дацэнт кафедры оптыкі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Ганна Гадлеўскага, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Аляксандр Побияха, малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчага сектара Антон Шамына, магістрант факультэта фізікі і ІТ Антон Талкачоў.

Прадстаўнікі ГДУ ўдастоены падзякі Міністэрства адукацыі за высокапрафесійную працу ў складзе журы.

http://ivr.gsu.by/content/respublikanskaya-olimpiada-po-fizike-20192020-uchebnogo-goda-sostoyalas

Фотасправаздача