19 лістапада на базе спартыўнага комплексу № 7 ГДУ імя Ф. Скарыны прайшло першынства ўніверсітэта па баскетболе 3/3 сярод дзяўчат. У выніку цікавай і напружанай барацьбы 1-е месца занялі прадстаўніцы эканамічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – Кавалёў Д.А.), 2-е месца дасталася дзяўчатам факультэта псіхалогіі і педагогікі (адказны за спартыўна-масавую работу – Хіхлуха Д.А.), а на 3-м месцы апынулася зборная юрыдычнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – Хімакоў В.В.).
Да судзейства спаборніцтваў былі прыцягнуты студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту А.В. Блашкевіч.
Начальнік спартыўнага клуба С.Н. Куляшоў уручыў пераможцу і прызёрам Кубак і дыпломы ад спартыўнага клуба ГДУ, салодкія прызы ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў.
Віншуем баскетбольныя каманды факультэтаў-прызёраў і адказных за спартыўна-масавую работу! Жадаем далейшых перамог!
Інструктар-метадыст спартыўнага клуба
А.Д. Рыкаліна