У ГДУ падпісалі дагавор аб навукова-адукацыйным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам

Submitted by ias on сер, 16/12/2020 - 12:03

16 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылося ўрачыстае анлайн-падпісанне дагавора аб навукова-адукацыйным супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным юрыдычным універсітэтам (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан). З боку ГДУ дагавор падпісаў рэктар універсітэта Сяргей Анатольевіч Хахомаў, з боку ўніверсітэта-партнёра – рэктар Рахім Расулжанавіч Хакімаў.

Падпісаны дагавор прадугледжвае арганізацыю сумеснай навукова-даследчай, адукацыйнай і творчай дзейнасці па такіх напрамках, як сумесны ўдзел у міжнародных адукацыйных і навуковых праектах, абмен выкладчыкамі і навучэнцамі па кароткатэрміновых і доўгатэрміновых навуковых стажыроўках, абмен выкладчыкамі для чытання лекцыйных курсаў, распрацоўка і рэалізацыя сумесных інавацыйных і творчых праектаў і інш.

Першым крокам на шляху супрацоўніцтва стане правядзенне сумеснай I Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі магістрантаў, аспірантаў і выкладчыкаў «Інавацыйная парадыгма развіцця сістэмы права» (22-23 снежня 2020).

Фотасправаздача