Рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў прыняў удзел у рабоце сесій абласнога і гарадскога Саветаў дэпутатаў.
На сесіі Гомельскага аблсавету былі падведзены вынікі работы за 2020 год, акрэслены асноўныя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны ў 2021-м, зацверджаны бюджэт вобласці на наступны год. Лепшым работнікам розных сфер уручаны дзяржаўныя ўзнагароды.
Члены Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў абмеркавалі гарадскі бюджэт на 2021 год, Усебеларускі народны сход, які пройдзе ў лютым 2021 года. Удзельнікаў лютаўскага форуму абралі на сесіі Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. У лік дэлегатаў увайшоў і рэктар нашага ўніверсітэта Сяргей Анатольевіч Хахомаў.
https://gp.by/novosti/obshchestvo/news228411.html
https://gp.by/novosti/obshchestvo/news228416.html
https://m.tvrgomel.by/news/videonews/29-12-2020-novosti/