Выстава творчых работ студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў, прысвечаная 90-годдзю ўніверсітэта, упрыгожыла другі паверх навучальнага корпуса №4.
Прапанаваныя аўтарамі сюжэтныя кампазіцыі ілюструюць розныя бакі жыцця, гісторыі і дзейнасці ўніверсітэта: яркія і знакавыя падзеі, спартыўныя дасягненні, архітэктуру карпусоў, малюнкі Францыска Скарыны. Сярод іх – працы лаўрэатаў конкурсу «ПРА ЎНІВЕРСІТЭТ» (студэнткі біялагічнага факультэта Ганны Варошка, старшага выкладчыка кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Ірыны Еўтуховай, студэнткі філалагічнага факультэта Аляксандры Дрывайла, выпускніцы біялагічнага факультэта Кацярыны Шруб).
На выставе прадстаўлены паэтычныя і празаічныя творы аўтараў-пераможцаў конкурсу "Прысвячэнне": студэнтак філалагічнага факультэта Яны Васькевіч і Ніны Алдакушкінай, рэжысёра студэнцкага клуба Сяргея Зянькова, старшага выкладчыка кафедры геалогіі і геаграфіі Марыны Томаш.
У творах адлюстраваны ўсе бакі жыцця ВНУ на практычна векавым шляху станаўлення. Экспазіцыю таксама дапоўнілі тэматычныя работы аб'яднання «Арткапітэль» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту.