Канікулы з гістфакам працягваюцца

Submitted by ias on аўт, 12/01/2021 - 16:47

На зімовых канікулах гістарычны факультэт правёў новую серыю прафарыентацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў. Вучні заўсёды з нецярпеннем чакаюць такіх сустрэч, бо менавіта яны дапамагаюць вызначыцца з выбарам прафесіі.

Шэраг прафарыентацыйных мерапрыемстваў пачаўся з вітальнага слова дэкана факультэта Станіслава Аляксандравіча Чарапко. Намеснік дэкана па прафарыентацыі Святлана Мікалаеўна Ражкова расказала дзецям пра дзейнасць СНДЛ «Лабараторыя па даследаванні гісторыі ўніверсітэта», «Сябры музея», «Тамга», «Белы Крыж», «Ваколіца», а таксама спецыяльнасцях факультэта. Школьнікі паглядзелі відэа аб археалагічнай, педагагічнай і экскурсійнай практыках, даведаліся аб стажыроўках за мяжой, студэнцкіх канферэнцыях і шмат іншым.

Хлопцы і дзяўчата атрымалі адказы на пытанні аб уступных іспытах, прахадных балах і іншых дэталях, якія цікавяць абітурыентаў. Студэнты 2 курса спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” падрыхтавалі для школьнікаў займальную экскурсію па археалагічнаму музею-лабараторыі.

 

 

Фотасправаздача
Падраздзяленнi