XVIII гарадскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці вучняў г. Гомеля “ТэхнаІнтэлект”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 14/01/2021 - 15:16

На факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій прайшоў ужо XVIII гарадскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў г. Гомеля “ТэхнаІнтэлект”.

У гэтым годзе ён быў праведзены ў новым фармаце online.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” (далей – ДУА “ГГЦДАДіМ”), установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

На адкрыцці конкурсу з прывітальным словам выступіў прарэктар па вучэбнай рабоце ГДУ Ігар Валянцінавіч Семчанка і дырэктар ДУА “ГГЦДАДіМ” Таццяна Вячаславаўна Каралькова.

Для ўдзелу ў XVIII гарадскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў было зарэгістравана 32 удзельнікі з 22 устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі г. Гомеля.

Навукова-практычная канферэнцыя конкурсу праходзіла ў чатырох секцыях: “Навуковыя даследаванні і эксперымент” (НДЭ), “Тэхнічнае мадэліраванне і канструяванне», «Радыёэлектроніка, электратэхніка і энергетыка» (РЭ), «Інфармацыйныя тэхналогіі» (ІТ).

Навучэнцы на конкурс прадставілі вынікі ўласных натуральна-навуковых даследаванняў і эксперыментальных работ; уласныя распрацоўкі камп’ютарных праграмных прадуктаў, навучальных і даведачных інтэрактыўных праграм з выкарыстаннем лічбавага фота, відэа і гуку; адукацыйных відэаролікаў у Інтэрнэце; распрацоўкі мадэляў і макетаў транспартнай і спецыяльнай тэхнікі; макеты прамысловых комплексаў і тэхналагічных ліній; эксперыментальныя мадэлі тэхнічных аб’ектаў, распрацоўкі і дзейсныя прылады, канструкцыі, абсталяванне для атрымання і пераўтварэння энергіі; распрацоўкі розных прылад электроннай тэхнікі з арыгінальнымі схематэхнічнымі і канструктыўнымі рашэннямі і распрацоўкі ў вобласці робататэхнікі.

Брыгады журы, якія складаюцца са студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта, назіралі за ходам інтэлектуальных спаборніцтваў online.

  • Пераможцам у секцыі “Навуковыя даследаванні і эксперымент” стаў Мацвей Шалыгін (ДУА «ГГЛ №1»).
  • У секцыі “Тэхнічнае мадэліраванне і канструяванне” – Данііл Сальнікаў (ДУА «Сярэдняя школа №38 г. Гомеля»).
  • Лепшым у секцыі «Радыёэлектроніка, электратэхніка і энергетыка» прызнаны Цімафей Мятліцкі (ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля»).
  • Антон Казлоў (ДУА «Сярэдняя школа №4 імя В. Маркелава г.Гомеля») заняў першае месца ў секцыі «Інфармацыйныя тэхналогіі».

Падводзячы вынікі конкурсу, дэкан факультэта фізікі і ІТ Дзмітрый Леанідавіч Каваленка распавёў удзельнікам пра факультэт, а таксама пра тыя перспектывы, якія адкрываюцца перад нашымі студэнтамі, і заклікаў канкурсантаў паступаць у ГДУ.

Фотасправаздача