14 студзеня з рабочым візітам ГДУ імя Францыска Скарыны наведалі прадстаўнікі кампаніі «Сайнсберри». У складзе дэлегацыі – дырэктар Анастасія Радчанка, заснавальнік Лі Шэнь і прафесар Пекінскага ўніверсітэта Лу Інчунь. Ад універсітэта ў сустрэчы прынялі ўдзел рэктар Сяргей Хахомаў, першы прарэктар Андрэй Крук, начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аляксандр Грахоцкі і намеснік начальніка Сяргей Сыс.
Кампанія «Сайнсберри» спецыялізуецца на аказанні паслуг па дапамозе кітайскім грамадзянам у пошуку ўніверсітэта за мяжой для атрымання адукацыі ці працягу навучання. Пытанні распаўсюджвання інфармацыі аб універсітэце сярод кітайскіх грамадзян і данясення да іх інфармацыі аб адукацыйным патэнцыяле ўніверсітэта і сталі прадметам перамоваў. Асаблівую цікавасць у прафесара Лі Інчунь выклікаў вопыт універсітэта ў арганізацыі сумесных адукацыйных праграм з магчымасцю атрымання двайнога дыплома. Па словах прафесара Лі Інчунь, падобныя праграмы карыстаюцца вялікай цікавасцю сярод студэнтаў у Кітаі. У сваю чаргу рэктар Сяргей Хахомаў дадаў, што ўніверсітэт адкрыты да супрацоўніцтва. Спадзяемся, што гэты візіт стаў пачаткам доўгачасовага плённага супрацоўніцтва.