Пры ўзаемадзеянні аддзела міжнародных сувязяў, эканамічнага факультэта, факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі ГДУ імя Ф. Скарыны была адноўлена падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» з поўным пяцігадовым тэрмінам навучання, г.зн. на аснове агульнай сярэдняй адукацыі. На гэтую спецыяльнасць залічаны некалькі замежных студэнтаў – грамадзян Рэспублікі Узбекістан.
Спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» карыстаецца попытам, а ўзровень падрыхтоўкі спецыялістаў па ёй у Гомельскім дзяржуніверсітэце адпавядае міжнародным стандартам і патрабаванням. Акрамя таго, адным з аргументаў прыезду студэнтаў з далёкай краіны ў наш універсітэт стала сістэма комплекснай падтрымкі і суправаджэння навучання замежных студэнтаў-завочнікаў, рэалізаваная на факультэце завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі, якая стала ўжо істотным драйверам дыверсіфікацыі экспарту адукацыйных паслуг універсітэта.
Аднаўленне падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» з поўным тэрмінам навучання дазволіць у далейшым задаволіць патрэбы грамадзян нашага рэгіёну, якія жадаюць атрымаць другую вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці. Акрамя таго, аднаўленне падрыхтоўкі можа быць запатрабавана ў асоб, якія хацелі б аднавіцца ці перавесціся з іншых устаноў вышэйшай адукацыі ў наш універсітэт для працягу навучання.