Удзел у абласной дыялогавай пляцоўцы «Шляхі ўдасканалення і развіцця ўнутранага турызму»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 20/01/2021 - 10:16

19 студзеня ў парк-гатэлі «Замкавы» адбылася абласная дыялогавая пляцоўка па развіцці турыстычнай прывабнасці Беларусі і індустрыі ўнутранага турызму.

У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі адказных структур органаў дзяржаўнага кіравання горада і вобласці, турыстычных прадпрыемстваў, гасцініц і музеяў.

Гомельскі дзяржуніверсітэт прадставілі дэкан гістарычнага факультэта Чарапко Станіслаў Аляксандравіч, дэкан геолага-геаграфічнага факультэта Гусеў Андрэй Пятровіч, загадчык кафедры англійскай мовы Пачынак Таццяна Віктараўна і дацэнт кафедры паліталогіі і сацыялогіі Касьяненка Анатоль Пятровіч.

Ключавымі пытаннямі праграмы абмеркавання з’явіліся:

  • эфектыўнасць работы заканадаўства ў сферы турызму;
  • кадравы патэнцыял у турыстычнай індустрыі;
  • сучасныя тэхналогіі рэкламы турыстычнага прадукту і інш.

Прадстаўнікі нашага ўніверсітэта выступілі ў кантэксце адзінага дакладу ў секцыі «Кадравы патэнцыял у сферы турызму», кожны ўнёс свой уклад у разгляд гэтай праблемы: «Удзел устаноў вышэйшай адукацыі ў фарміраванні кадравага, навуковага і вучэбна-метадычнага забеспячэння развіцця турыстычнай індустрыі і павышэнні турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь: на прыкладзе Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны».

Былі выпрацаваны і вынесены на абмеркаванне канкрэтныя прапановы, якія тычацца кадравай забяспечанасці турыстычнай галіны ў вобласці і пытанняў працаўладкавання, метадычнага забеспячэння кваліфікацыйнага экзамену для падрыхтоўкі сертыфікаваных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, неабходнасці правядзення штогадовай міжнароднай канферэнцыі па абмене сусветным вопытам у развіцці турыстычнай індустрыі і тэматычных мерапрыемстваў, развіцця студэнцкага адукацыйнага турызму і інш. Прапановы тычыліся падтрымкі і магчымага ўдзелу універсітэта ў развіцці турыстычнага іміджу Гомельскай вобласці і рэспублікі.

Важным пасылам і высновай дыскусіі з'явіўся пастулат - толькі нашы кансалідаваныя намаганні і актывізацыя сумеснай работы ў павышэнні турыстычнай прывабнасці нашай краіны забяспечаць устойлівае пазіцыянаванне Беларусі на міжнародным і нацыянальным рынку турыстычных паслуг.

Рабочая група ўніверсітэта – удзельнікі дыялогавай пляцоўкі

https://sportgomel.by/upravlenie-gomelskogo-oblispolkoma-prinyalo-uchastie-v-oblastnoj-dialogovoj-ploshhadke/

https://newsgomel.by/news/society/puti-sovershenstvovaniya-i-razvitiya-vnutrennego-turizma-obsudili-na-dialogovoy-ploshchadke-v-gomele_58651.html

Фотасправаздача
Відэа