«Вышэйшая школа і сінэргетыка»

Submitted by ias on чцв, 21/01/2021 - 15:51

Не першы год у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны праходзяць пасяджэнні семінара «Вышэйшая школа і сінэргетыка». За час работы семінар набыў статус «міжнародны»: у адукацыйным мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Беларусі, Расіі, Казахстана і іншыя.

20 студзеня пад кіраўніцтвам д.п.н., дацэнта кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі В.Р. Ермакова адбылося чарговае пасяджэнне міжнароднага семінара «Вышэйшая школа і сінэргетыка» па тэме «Праблемы фарміравання паняццяў». З дакладамі выступілі:

1) Галямава Эльміра Хацімаўна, к.п.н., загадчык кафедры матэматыкі, фізікі і методык іх навучання Набярэжначалнінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (г. Набярэжныя Чалны). Тэма дакладу – «Праблемы фарміравання матэматычных паняццяў».

2) Урбан Марыя Анатольеўна, д.п.н., дацэнт кафедры прыродазнаўчых дысцыплін Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Тэма дакладу – «Вучэбнае мадэляванне як сродак фарміравання матэматычных паняццяў у малодшых школьнікаў».

У дыскусіі па закранутых у дакладах праблемах выступілі:

Кагалоўскі Сяргей Рувімавіч, к.ф.-м.н., прафесар кафедры матэматыкі, фізікі і методыкі навучання Шуйскага філіяла Іванаўскага ўніверсітэта;

Гусева Ніна Васільеўна, д.ф.н., прафесар, старшыня Усходняга аддзялення Казахстанскага філасофскага кангрэса, Акадэмік Акмеалагічнай акадэміі, кіраўнік Міжнароднага цэнтра метадалагічных даследаванняў і інавацыйных праграм (г. Усць-Каменагорск, Рэспубліка Казахстан);

Ішчанка Таццяна Мікалаеўна, к.п.н., дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі Сібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта навукі і тэхналогій імя акадэміка М.Ф. Рашэтнева (г. Краснаярск);

Кацуба Валянціна Сяргееўна, к.ф.-м.н., прафесар кафедры матэматыкі, інфармацыйных сістэм і праграмнага забеспячэння Мурманскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Наступнае пасяджэнне запланавана на 24 лютага.

Фотасправаздача