Каралева спорту адкрыла сезон спаборніцтваў Рэспубліканскай Універсіяды – 2021

Submitted by ias on пят, 22/01/2021 - 12:31

У перыяд з 19 па 21 студзеня ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (г. Мінск) прайшла Рэспубліканская Універсіяда па лёгкай атлетыцы. Камплекты ўзнагарод былі разыграны сярод студэнтаў-спартсменаў 28 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Зборную ГДУ прадставілі лепшыя лёгкаатлеты факультэта фізічнай культуры.

Пераможцамі спаборніцтваў у індывідуальных заліках сталі Хрысціна Канцавенка (скачкі з шастом) і Уладзімір Жадзько (бег 400 м).

Сярэбраныя ўзнагароды заваявалі Марыя Хмяльніцкая і Дзмітрый Марфушкін (скачкі з шастом).

Бронзавымі прызёрамі сталі Хрысціна Мудрагель (скачкі з шастом), Аліна Лучшава і Павел Дырда (бег 60 м), Дзяніс Алейнікаў (бег 60 м з бар’ерамі), а таксама Павел Дырда, Уладзіслаў Дзямідак, Аляксандр Майстрэнка і Дзяніс Алейнікаў у эстафетным бегу 4х200 метраў .

Асабліва прыемна адзначыць добрае выступленне нашых дзяўчат, якія занялі ўвесь п’едэстал гонару, паказаўшы выдатныя вынікі ў скачках з шастом! Малайцы, дзяўчынкі!

Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў і жадаем упэўненасці і поспехаў на наступных стартах!

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача