Абласны этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

Submitted by ias on сер, 20/01/2021 - 14:49

З 12 па 14 студзеня ў Гомелі праводзіўся III этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Традыцыйна алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення найбольш здольных, адораных вучняў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах школьнікаў у якасці членаў журы. Нашы калегі ацэньвалі веды па некалькіх вучэбных прадметах, сярод якіх – фізіка, гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, біялогія, хімія, руская і беларуская мовы.

У апошні дзень алімпіяды ў кожным класе выкладчыкі правялі прафарыентацыйныя гутаркі, падчас якіх расказалі аб універсітэце, асаблівасцях навучання, магчымасцях працаўладкавання выпускнікоў.

Фотасправаздача