Напярэдадні Дня беларускай навукі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам арганізавалі сустрэчу маладых навукоўцаў. Гомельскі дзяржуніверсітэт на мерапрыемстве прадставіў старшыня Савета маладых навукоўцаў нашай ВНУ, старшы выкладчык кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў Мурашка.
У рабочую праграму былі ўключаны пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, знаёмства членаў Савета з аб’ектамі інавацыйнай інфраструктуры БНТУ, наведванне вопытнага завода “Палітэхнік”, дэманстрацыя навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак БНТУ.
У рамках мерапрыемства адбылася сустрэча маладых навукоўцаў з першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.А. Старавойтавай.
Папулярныя тэгі