Рэспубліканская маладзёжная прэмія

Submitted by ias on пан, 25/01/2021 - 15:16

22 студзеня ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння Рэспубліканскай маладзёжнай прэміі.

Маладзёжная прэмія праходзіць у краіне ўжо ў другі раз. За права атрымаць галоўны прыз змагаліся больш за дзве тысячы ўдзельнікаў, якія ў мінулым годзе гучна заявілі пра сябе на ўсю краіну. Сярод іх – старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ Аляксей Зайцаў, які стаў намінантам прэміі ў галіне Science.

Універсітэт на мерапрыемстве прадставілі студэнты біялагічнага факультэта – Алена Кананкова і Марыя Юркова.

У гэтым годзе цырымонія праходзіла ў новым фармаце. Удзельнікі праекту пагрузіліся ў атмасферу віртуальнай рэальнасці. Дадатковым падарункам стала канцэртная праграма з удзелам вядомых беларускіх артыстаў.

Фотасправаздача