У ГДУ адбыўся адкрыты дыялог з дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу

Submitted by ias on чцв, 28/01/2021 - 16:03

Дыялогавая пляцоўка студэнцкага актыву з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу разгарнулася 27 студзеня ў выставачнай зале ГДУ. У якасці спікераў выступілі дэлегаты УНС – Аляксей Зайцаў, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі, і Дар’я Казлова, студэнтка эканамічнага факультэта.

Будучыя ўдзельнікі нацыянальнага дыялогу падзяліліся сваімі думкамі і чаканнямі ад форуму, расказалі, што трэба для таго, каб стаць дэлегатам.

На дыялогу гучала шмат пытанняў наконт маладзёжнай палітыкі і яе ролі ў станаўленні асобы маладых грамадзян. Абмяркоўвалі пытанні, якія будуць падымацца на сходзе, у тым ліку адносна сферы адукацыі.

Да ўсяго іншага, пагаварылі пра стратэгію кадравай палітыкі, якая ўключае сістэму падрыхтоўкі і выяўлення кадраў, падтрымку іх на розных этапах станаўлення і развіцця, пытанні развіцця і падтрымкі ініцыятыў, сацыяльнай і прафесійнай адаптацыі маладых спецыялістаў і інш.

VI Усебеларускі народны сход пройдзе 11-12 лютага ў Мінску. На абмеркаванне ўдзельнікаў будуць вынесены асноўныя палажэнні праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады і напрамкі грамадска-палітычнага развіцця краіны. Агульная колькасць удзельнікаў і запрошаных – 2,7 тыс. чалавек.

Фотасправаздача