На факультэце псіхалогіі і педагогікі ўручылі дыпломы магістрам

Submitted by ias on аўт, 02/02/2021 - 15:46

2 лютага ў ГДУ імя Ф. Скарыны на факультэце псіхалогіі і педагогікі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўручэнне дыпломаў магістра. Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі 18-ці магістрантам завочнай формы навучання прысвоена ступень магістра па спецыяльнасцях “Тэорыя і методыка навучання і выхавання” і “Псіхалогія”.

Гэтаму папярэднічаў паўтарагадавы курс навучання ў магістратуры. Пераважная большасць тэм магістарскіх дысертацый прысвечана рашэнню прыкладных праблем сучаснай псіхалогіі і педагогікі. Па традыцыі многія магістранты абаранялі свае працы на англійскай мове.

У большасці сваёй магістры – гэта ўжо спецыялісты (многія займаюць кіруючыя пасады) у сваіх галінах: адукацыі, медыцыне, бізнэсе. У цяперашні час у сувязі з імклівым развіццём грамадства і эканомікі на рынку працы ўсё часцей патрабуюцца спецыялісты з паглыбленымі ведамі, якія валодаюць неабходнымі для хуткага рашэння задач кампетэнцыямі, таму папулярнасць магістратуры расце. Дарэчы, у развітых краінах свету кіруючыя пасады (пачынаючы ад мэнэджара нават ніжэйшага звяна) маюць права займаць толькі асобы, якія валодаюць як мінімум дыпломам магістра ў адпаведнай вобласці.

У гэтым навучальным годзе на факультэце псіхалогіі і педагогікі разам з беларускімі грамадзянамі навучаецца каля 300 магістрантаў з КНР на англамоўных праграмах магістратуры па спецыяльнасцях “Тэорыя і методыка навучання і выхавання” і “Псіхалогія”. Замежныя грамадзяне навучаюцца па праграме вочнай формы, аднак з-за няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі заняткі выкладчыкамі ўніверсітэта ў першым семестры праводзяцца ў анлайн-рэжыме. Плануецца, што кітайскія магістранты скончаць сваё навучанне і атрымаюць дыпломы магістра ў канцы чэрвеня.

Фотасправаздача