Узнагарода з рук Прэзідэнта

Submitted by ias on пят, 05/02/2021 - 15:46

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўручыў дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Сярод узнагароджаных – прафесар кафедры радыёфізікі і электронікі, доктар тэхнічных навук, дацэнт Максім Анатольевіч Ярмоленка.

Доктарскую дысертацыю “Фарміраванне палімерутрымліваючых пакрыццяў з прадуктаў дыспергіравання мішэняў патокам нізкаэнергетычных электронаў, іх структура і ўласцівасці” Максім Анатольевіч абараніў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАН Беларусі ў лістападзе 2019 года. У лютым 2020 года Прэзідыум ВАК Беларусі прысудзіў М.А. Ярмоленка навуковую ступень доктара тэхнічных навук па спецыяльнасці 01.04.07 – Фізіка кандэнсаванага стану.

На ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара прысутнічаў таксама навуковы кіраўнік Максіма Анатольевіча Ярмоленка – член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар хімічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў.

Кацярына КАВАЛЕНКА

https://www.belta.by/president/view/lukashenko-strane-nuzhny-proryvnye-innovatsionnye-tehnologii-427255-2021

 

Фотасправаздача
Відэа