“Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы “ШКОЛА – УНІВЕРСІТЭТ – ПРАДПРЫЕМСТВА”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 11/02/2021 - 10:31

XІІІ Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя “Сучасная адукацыя: пераемнасць і бесперапыннасць адукацыйнай сістэмы “школа – універсітэт – прадпрыемства” адбылася на базе ГДУ імя Ф. Скарыны. У гэтым годзе быў скарэкціраваны фармат канферэнцыі – яна прайшла ў анлайн-рэжыме. Да дыскусіі падключыліся прадстаўнікі ўсіх абласцей Беларусі, а таксама вучоныя з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Кітая.

На пленарным пасяджэнні размова ішла аб адукацыйным працэсе ва ўмовах пандэміі: крызісе аўдыторных заняткаў і новых магчымасцях анлайн-выкладання. Абмеркавалі ўдзельнікі таксама адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс як новы кампанент ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, пытанні глабалізацыі і вышэйшай адукацыі.

Далей дыскусіі працягнуліся ў чатырох тэматычных секцыях. Прадметам абмеркавання сталі агульнатэарэтычныя і прыкладныя аспекты развіцця і функцыянавання адукацыйнай сістэмы “школа – універсітэт – прадпрыемства”, праблемы, вопыт і маніторынг удасканалення кампетэнцый удзельнікаў гэтай сістэмы, індывідуальны падыход пры падрыхтоўцы спецыялістаў у ёй. Падзяліліся дакладчыкі вопытам і праблемамі прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у сістэме “школа – універсітэт – прадпрыемства”.

У другі дзень форуму быў прэзентаваны праект “Тэставанне для ўсіх”. На міжнародным семінары абмеркавалі свет лічбавага будучага, паразважалі, чаму ў IT добра. Таксама прайшлі майстар-класы лепшых педагогаў Гомельскай вобласці.

Арганізатарамі міжнароднага форуму выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГДУ імя Ф. Скарыны, галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

Па матэрыялах БЕЛТА

 

https://www.belta.by/society/view/obrazovanie-v-sisteme-shkola-universitet-predprijatie-obsudjat-na-forume-v-ggu-im-fskoriny-428095-2021/

Фотасправаздача