Выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта, актывісты арганізацыі БРСМ прынялі ўдзел у XIII Пленуме гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». На форуме прысутнічалі прадстаўнікі гарадской вертыкалі ўлады, лідары грамадскай арганізацыі, прарэктары ўніверсітэтаў Гомеля па выхаваўчай працы.
За асабісты ўклад у развіццё і рэалізацыю праектаў і праграм Гомельскай гарадской арганізацыі ГА «БРСМ» граматамі ўзнагароджаны рэктар ГДУ імя Ф. Скарыны Сяргей Хахомаў і прарэктар па выхаваўчай працы нашай ВНУ Юрый Нікіцюк. Заслужаныя ўзнагароды ГГА ГА «БРСМ» атрымалі таксама студэнтка эканамічнага факультэта Дар’я Казлова, прадстаўніца факультэта псіхалогіі і педагогікі Лізавета Какора і студэнт біялагічнага факультэта Аляксандр Лебедзеў.
Падзякай упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адзначаны старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Аляксей Зайцаў.