19 лютага факультэт фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Усерасійскай з міжнародным удзелам навукова-практычнай відэаканферэнцыі маладых навукоўцаў “Фізічная культура і спорт у суб’ектах Расійскай Федэрацыі: сацыяльна-педагагічныя, прававыя, гістарычныя аспекты” з Інстытутам фізічнай культуры Цюменскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Адкрыў дадзеную канферэнцыю дырэктар Інстытута фізічнай культуры, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Яўген Цімафеевіч Калунін.
Варта адзначыць, што ў дадзенай канферэнцыі прымалі ўдзел вядучыя ўстановы вышэйшай прафесійнай адукацыі ў галіны фізічнай культуры: Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Нацыянальны даследчы Томскі дзяржаўны ўніверсітэт, Чайкоўскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, Сібірскі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту.
Ад Рэспублікі Беларусь вітальныя словы ў адрас арганізатараў канферэнцыі агучыў загадчык кафедры ТМФК нашага ўніверсітэта, канд. пед. навук, дацэнт Яўген Уладзіслававіч Асіпенка. Ён адзначыў важнасць правядзення навуковых мерапрыемстваў такога ўзроўню, якія з’яўляюцца пляцоўкай для абмену думкамі, росту прафесійных ведаў, даследчых навыкаў маладых навукоўцаў, студэнтаў і магістрантаў.
Вынікі сваіх даследаванняў навуковай грамадскасці “Кінематычныя характарыстыкі спосабаў плавання” прадставіла магістрантка факультэта фізічнай культура Соф’я Сяргееўна Волкава (навуковы кіраўнік – канд. пед. навук, дацэнт К.К. Бандарэнка).
Маладыя навукоўцы, студэнты, магістранты і аспіранты факультэта фізічнай культуры прынялі актыўны ўдзел у гэтай канферэнцыі.
Хочацца верыць, што арганізацыя і правядзенне падобных навуковых мерапрыемстваў дапамогуць паўсюдна і больш актыўна развіваць сферу фізічнай культуры і спорту ў нашай краіне і за мяжой.
Асіпенка Я.В.,
заг. кафедры ТМФК