Рэйтынгі ўніверсітэтаў – гэта сучасны інструмент інтэграцыі ВНУ у сусветную адукацыйную прастору. У канцы студзеня быў абноўлены адзін з найбуйнейшых міжнародных рэйтынгаў устаноў вышэйшай адукацыі Webometrics. Адзначым, што ў гэты раз рэйтынг складаўся па новай методыцы: раней універсітэты ацэньваліся па чатырох індыкатарах, а ў цяперашні час – па трох. Асноўныя крытэрыі ацэнкі – прысутнасць універсітэта ў інтэрнэце і цытаванасць публікацый навукоўцаў.
Нягледзячы на змены ў сістэме ацэнкі, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны здолеў адстаяць свае пазіцыі і зноў заняў 4-е месца сярод беларускіх ВНУ, а таксама стаў першым сярод рэгіянальных устаноў вышэйшай адукацыі. У сусветным рэйтынгу ГДУ займае 3608 месца і ўваходзіць у 12% лепшых навучальных устаноў.
Усяго ў рэйтынгу Webometrics улічана каля 30 тысяч устаноў вышэйшай адукацыі. Вэбаметрычны рэйтынг складаецца незалежнай іспанскай даследчай лабараторыяй Laboratorio de Internet у студзені і ліпені.