24 лютага адбылася сустрэча студэнтаў юрыдычнага факультэта з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэем Анатольевічам Злотнікавым.
Андрэй Анатольевіч расказаў пра свой удзел у працы Усебеларускага народнага сходу, ахарактарызаваў асноўныя напрамкі дыскусій, якія праходзілі ў працэсе работы сходу, прадставіў праект рашэнняў Усебеларускага народнага сходу.
Студэнты ўважліва слухалі дакладчыка і задавалі пытанні. Андрэй Анатольевіч адказаў на пытанні аб неабходнасці ўнясення змяненняў у дзейную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, аб удасканаленні партыйнай сістэмы нашай краіны, аб планах сацыяльна-эканамічнага развіцця Гомельшчыны. Атрымаўшы вычарпальныя адказы на пытанні, студэнты цёпла падзякавалі Андрэя Анатольевіча за змястоўнае выступленне.