Дастойная перамога

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 26/04/2018 - 14:40

20-22 красавіка ў Вільні (Літва) прайшоў міжнародны турнір па хакеі на траве. У спартыўным спаборніцтве прынялі ўдзел каманды Беларусі, Украіны і Літвы.

Гонар нашай краіны абараняла хакейная каманда ХК «Гомель», сярод членаў якой і студэнты факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны: першакурснікі Вадзім Бандарчук і Цалуйка Дзяніс, трэцякурснік Сяргей Шкредов і студэнт чацвёртага курса Аляксандр Белых.

У цяжкай і напружанай барацьбе фінальнага матчу, разграміўшы мужчынскую нацыянальную зборную Літвы з лікам 5:1, наша каманда атрымала перамогу.

Лепшым гульцом па выніках турніру быў прызнаны Вадзім Бандарчук. Мы ганарымся нашымі выхаванцамі і жадаем ім далейшых пераможных шайбаў!

Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача