Студэнты 1 курса гістарычнага факультэта спецыяльнасці “Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый. Міжнародны турызм” прынялі ўдзел у Міжнароднай анлайн-алімпіядзе для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, арганізаванай факультэтам замежных моў Марыйскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Расійская Федэрацыя) на тэму “Краіны Еўрапейскага саюза”.
Пытанні алімпіяды насілі гісторыка-культуразнаўчы характар і меркавалі праверку эрудыцыі студэнтаў-першакурснікаў для выбару правільнага з прапанаваных адказаў па пазначанай тэме, напрыклад:
– Якую краіну называюць “калыскай еўрапейскай цывілізацыі”?
– За што ЕС быў ганараваны Нобелеўскай прэміі?
– Дзе знаходзіцца штаб-кватэра Рады Еўропы?
– Якую краіну называюць “скрыжаваннем” Еўропы?
– Вызначце сімвалы краін Еўрапейскага саюза.
– Колькі афіцыйных моў у Еўрапейскім Саюзе?
– На гербе адной з еўрапейскіх сталіц ёсць выява русалкі. Назавіце краіну.
– Хто з французскіх пісьменнікаў прапанаваў праект стварэння Злучаных Штатаў Еўропы?
– Якога колеру пашпарт грамадзяніна ЕС?
Рады першым вынікам студэнтаў і ўпэўненыя, што гэта паслужыць ім стымулам для далейшых перамог і дасягненняў!
Кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку да ўдзелу ў першым Міжнародным круглым стале па тэме “Гісторыка-культурная спадчына Рэспублікі Беларусі і Чувашскай Рэспублікі Расійскай Федэрацыі. Памяць культуры вечная”, што арганізуецца сумесна з Чувашскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І.Я. Якаўлева (Чувашская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя). Круглы стол адбудзецца 18 сакавіка ў рэжыме анлайн. Гомельскі ўніверсітэт прадставяць студэнты 1 курса спецыяльнасцяў “Лінгвістычнае забеспячэнне МКК. Міжнародны турызм”, гістарычны факультэт, і “Руская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)”, філалагічны факультэт.
Таццяна Пачынак,
загадчык кафедры МКК і МТ