25 лютага факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Праблемы і перспектывы развіцця дадатковай прафесійнай адукацыі” з Інстытутам прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Маскоўскага гарадскога педагагічнага ўніверсітэта (г. Масква, Расія).
Адкрыў канферэнцыю доктар сацыялагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій Аляксандр Эдуардавіч Страдзэ.
Мадэратарамі канферэнцыі выступілі Наталля Ігараўна Мікалаева і Мікалай Георгіевіч Міхайлаў (Расія).
На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі вядучыя спікеры Расіі: Матора Н.П., намеснік дырэктара Інстытута бесперапыннай адукацыі МГПУ; Андрушчанка Л.Б., д.п.н., прафесар, загадчык кафедры фізічнага выхавання Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г.В. Пляханава; Вадзяніцкая А.І., к.п.н., метадыст аддзела прафесійнага развіцця кадраў ДБПАУ “Вераб’ёвы горы”; Кіцікар А.В., к.п.н., дацэнт, намеснік дэкана па навуковай арганізацыі работы факультэта фізічнай культуры і спорту, Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т.Р. Шаўчэнкі; Мацвееў А.П., д.п.н., прафесар, в.а. загадчыка кафедры тэорыі і методыкі фізічнага выхавання і спорту Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта; Свішчоў І.Д., д.п.н., прафесар кафедры барацьбы Расійскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, спорту і моладзевай палітыкі “Структура навучальнага праекта”; Мікалаева Н.І., к.п.н, дацэнт кафедры ФВіБЖ Інстытута прыродазнаўства і спартыўных тэхналогій МГПУ і іншыя.
Ад факультэта фізічнай культуры ГДУ імя Ф. Скарыны выступіў к.п.н., дацэнт, загадчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Асіпенка Я.У. (“Цыфравізацыя адукацыі ў сферы фізічнай культуры і спорту”).
Варта адзначыць, што ў дадзенай канферэнцыі прымалі ўдзел вядучыя ўстановы вышэйшай адукацыі ў галіне фізічнай культуры; маладыя навукоўцы, студэнты, магістранты і аспіранты, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта фізічнай культуры.
Пры падвядзенні вынікаў канферэнцыі было прынята рашэнне апублікаваць сумесную калектыўную манаграфію, інтэграваць сумесныя вынікі даследаванняў у падачу навуковага праекта на конкурс грантаў, а таксама падпісаць дамову аб супрацоўніцтве паміж нашымі ўстановамі (з Маскоўскім гарадскім педагагічным універсітэтам і Прыднястроўскім дзяржаўным універсітэтам імя Т.Р. Шаўчэнкі).
Асіпенка Я.У.,
загадчык кафедры ТМФК