“Гістарычная памяць і культурная спадчына – аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі”

Submitted by ias on пан, 01/03/2021 - 10:16

Дыялогавая пляцоўка на тэму “Гістарычная памяць і культурная спадчына – аснова для разумення свайго гістарычнага права быць на гэтай зямлі” прайшла ў гісторыка-культурным цэнтры Буда-Кашалёва. У рабоце дыялогавай пляцоўкі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, грамадскіх арганізацый, праваахоўных органаў і органаў улады Буда-Кашалёўскага раёна.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны прадставіў дэкан гістарычнага факультэта нашай ВНУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт С.А. Чарапко, які ў сваім дакладзе прадставіў прысутным няпросты гістарычны шлях беларускага народа.

Падчас дыялогу прысутныя абмеркавалі важнасць захавання гісторыка-культурнай спадчыны нацыі як асноўны фактар выхавання любові да сваёй Радзімы ў падрастаючага пакалення.

 

Фотасправаздача