У рамках рэспубліканскага свята “Гродна – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь-2021” былі падведзены вынікі рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі”, які сёлета праходзіў пад дэвізам “Магутнае слова, ты роднае слова!” (Янка Купала).
Фестываль “АРТ-вакацыі” ўключае шэраг рэспубліканскіх мерапрыемстваў: агляд-конкурс мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-вакацыі” і конкурс мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “Грані творчасці”, які праводзіўся ў трох намінацыях:
- “Фота-альтэрнат” – “Як скарб дарагі...” (К. Цверко);
- “Летэрынг” – “Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток i аснова” (У. Дубоўка);
- “Візуальны сэт “Коляры зямлі Беларускай” (Я. Колас).
Па выніках Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі “Грані творчасці” было ўручана 16 дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (тры дыпломы I ступені, 9 дыпломаў ІІ ступені, 7 – III ступені, 5 дыпломаў за актыўны ўдзел).
У аглядзе-конкурсе “АРТ-вакацыі” ўніверсітэт прадстаўляла 11 мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў, што было адзначана 10 дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1 – I ступені, 2 – II ступені, 3 – III ступені, 4 – за актыўны ўдзел).
За актыўны ўдзел у рэспубліканскай выставе наш універсітэт узнагароджаны дыпломам МА РБ.