“Прыроды цудоўнае стварэнне...”

Submitted by ias on чцв, 04/03/2021 - 12:55

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ пачала работу выстава аднаго дня “Прыроды цудоўнае стварэнне...”. Арт-падзея ў такім фармаце праходзіць ва ўніверсітэце ўпершыню. Адзначым, што працягвае сваю работу і выстава “Тварэнне душы і рук”.

“Прыроды цудоўнае стварэнне...” – гэта 11 работ, якія выйшлі з-пад пэндзля таленавітага мастака Уладзіміра Фёдаравіча Навасельцава. Карціны аўтара – ода прыгажосці свету: рэалістычныя партрэты і найскладанейшыя нацюрморты прыкоўваюць да сябе ўвагу, прымушаючы разглядаць кожную дэталь на палатне.

“Прыроды цудоўнае стварэнне...” – своеасаблівы мастацкі падарунак прадстаўніцам прыгожага полу напярэдадні самага вясновага свята. Важна адзначыць, што наведвальнікі выставы могуць не толькі атрымаць асалоду ад прыгажосці работ мастакоў, але і пагутарыць з аўтарамі адразу дзвюх экспазіцый, прадстаўленых у выставачнай зале, – Уладзімірам Міхайлавічам Кукліным, аўтарам экспазіцыі “Тварэнне душы і рук”, і Уладзімірам Фёдаравічам Навасельцавым, стваральнікам выставы аднаго дня.

Гарманічнае суправаджэнне арт-падзеі – інструментальная музыка, якая стварае атмасферу пяшчоты і вясны.

Час працы:

4 сакавіка 10:00 – 17:00 (без абедзеннага перапынку);

5 сакавіка 10:00–14:00.

 

Фотасправаздача