3 сакавіка на базе спартыўнай залы №1 універсітэта прайшло першынство факультэтаў па баскетболе 3/3 сярод мужчынскіх каманд.
У выніку цікавай і напружанай барацьбы вызначыліся пераможцы і прызёры спаборніцтваў, якія сталі ўладальнікамі дыпломаў і кубка ад спартыўнага клуба.
Перамогу атрымала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – М.Ф. Кастырка).
Сярэбраным прызёрам стала каманда юрыдычнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – В.В. Хімакоў).
III месца занялі баскетбалісты эканамічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – Д.А. Кавалёў), якія перамаглі ў матчы за бронзу каманду геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу – А.У. Блашкевіч).
Да судзейства спаборніцтваў былі прыцягнутыя студэнты факультэта фізічнай культуры пад кіраўніцтвам галоўнага суддзі спаборніцтваў, старшага выкладчыка кафедры фізічнага выхавання і спорту А.У. Блашкевіча.
Начальнік спартыўнага клуба С.М. Куляшоў уручыў хлопцам кубак і салодкія прызы ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў.
Віншуем баскетбольныя каманды факультэтаў-прызёраў і адказных за спартыўна-масавую работу! Жадаем далейшых перамог!
Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра