Містар універсітэта – 2021

Submitted by ias on пят, 05/03/2021 - 10:18

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ імя Францыска Скарыны 31-ы раз адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містар універсітэта”. Конкурс з’яўляецца адной з самых чаканых і яркіх падзей. З кожным годам шоў становіцца ўсё больш займальным, а інтрыга, хто ж стане пераможцам, усё больш хвалюючай.

У гэты раз за ганаровы тытул “Містар універсітэта” змагаліся 8 харызматычных маладых людзей:

  • Павел Кастуноў, гістарычны факультэт;
  • Аляксандр Лебедзеў, біялагічны факультэт;
  • Вадзім Парфянцоў, факультэт фізічнай культуры;
  • Даніла Плюшчай, юрыдычны факультэт;
  • Мікіта Арэндаранка, факультэт псіхалогіі і педагогікі;
  • Раман Андросаў, гістарычны факультэт;
  • Дзяніс Дунаеў, біялагічны факультэт;
  • Арцём Курыловіч, факультэт замежных моў.

Журы, у склад якога ўвайшлі выключна прадстаўніцы прыгожага полу, па вартасці ацаніла творчыя здольнасці, артыстычнае майстэрства, эрудыцыю і іншыя дадзеныя ўдзельнікаў.

Кожны з прэтэндэнтаў на ганаровы тытул праявіў сябе ў 3-х этапах: літаратурным, творчым і тэатральным. На працягу спаборніцтва маладыя людзі ўяўлялі сябе героямі рускай і сусветнай літаратуры, дэманстравалі вакальныя, харэаграфічныя і акцёрскія здольнасці, а таксама нагадвалі гледачам пра шэдэўры кінематографа. У кожным этапе быў вызначаны пераможца: у літаратурным конкурсе лепшым стаў Аляксандр Лебедзеў, у творчым – Раман Андросаў, у тэатральным – Вадзім Парфянцоў.

У гарачай барацьбе тытул “Містар універсітэта” адваяваў студэнт факультэта фізічнай культуры Вадзім Парфянцоў. Віцэ-містарам стаў студэнт біялагічнага факультэта Дзяніс Дунаеў.

Гарманічным дадаткам конкурснай праграмы сталі выступленні салістаў студэнцкага клуба.

Віншуем пераможцу і жадаем яму далейшых поспехаў!

https://gp.by/novosti/obrazovanie/news231312.html