4 сакавіка ва ўніверсітэце прайшоў інтэлектуальны квіз “Самая-самая”, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Арганізатарам гульні выступіў студэнцкі савет універсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты розных факультэтаў, а іх ініцыятыву падтрымалі выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта.
Удзельнікам не прыйшлося сумаваць: гэта была займальная камандная гульня, якая праходзіла ў лёгкай форме і вясёлай атмасферы. Квіз складаўся з 4 тураў. Каманды з цікавасцю адгадвалі песні з вядомых кінакарцін, удзельнічалі ў бліц-гульні. Гульня апынулася па-сапраўднаму азартнай і дынамічнай: пасля пытання – 20 секунд для “мазгавога штурму” і кароткі пісьмовы адказ, які складаецца, як правіла, з аднаго слова.
Усе каманды, якія прыйшлі на спаборніцтва, гулялі на годным узроўні, але лепш за ўсіх з заданнямі справілася каманда “Аптымісты” біялагічнага факультэта (1 месца).
Віншуем!