Перспектыўнае супрацоўніцтва

Submitted by ias on аўт, 09/03/2021 - 14:37

З 3 па 5 сакавіка прарэктар па вучэбнай рабоце Ігар Валянцінавіч Семчанка ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у афіцыйным візіце ў г. Ташкент (Узбекістан), у ходзе якога адбылося 8-е пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан.

На пасяджэнні міністр адукацыі Беларусі І.В. Карпенка і Міністр вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Узбекістана А.Х. Ташкулаў падпісалі План сумесных дзеянняў па рэалізацыі Пагаднення паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай адукацыі.

Ігар Валянцінавіч таксама наведаў Нацыянальны ўніверсітэт Узбекістана імя Мірзо Улугбека і Сумесны Беларуска-Узбекскі міжгаліновы інстытут прыкладных тэхнічных кваліфікацый, дзе выступіў з прэзентацыяй аб навуковым і адукацыйным патэнцыялах ГДУ імя Ф. Скарыны і абмеркаваў з кіраўніцтвам устаноў перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў навуковай сферы.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта Ігар Семчанка ўзгадніў умовы рэалізацыі праграмы сумеснай падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці “Юрыспрудэнцыя”, а таксама падпісаў Пагадненне аб акадэмічным абмене студэнтамі паміж ГДУ і ТДЮУ.

Фотасправаздача