Прафесійная атэстацыя на кваліфікацыю экскурсаводаў у Гомельскай вобласці

Submitted by ias on чцв, 18/03/2021 - 09:22

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме, упраўленнем спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзелам спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта праведзена прафесійная атэстацыя на кваліфікацыю экскурсаводаў у Гомельскай вобласці.

У склад атэстацыйнай камісіі ад Гомельскай вобласці ўвайшлі:

  1. Палуян Ігар Леанідавіч, начальнік аддзела спорту і турызму Гомельскага гарвыканкама;
  2. Чарапко Станіслаў Аляксандравіч, дэкан гістарычнага факультэта ўніверсітэта;
  3. Пачынак Таццяна Віктараўна, загадчык кафедры міжкультурных камунікацый і міжнароднага турызму.  

14 суіскальнікаў праходзілі два этапы выпрабаванняў – тэставанне і вуснае сумоўе.

Суіскальнікі, якія прайшлі паспяхова тэставанне, маглі прадставіць свой экскурсійны маршрут на вусным сумоўі і адказаць на пытанні атэстацыйнай камісіі.

Выказваем шчырую падзяку Нацыянальнаму агенцтву па турызме, адказным дзяржаўным структурам аблвыканкама і гарвыканкама за супрацоўніцтва і сумесную дзейнасць па развіцці турыстычнай прывабнасці Гомельскай вобласці і нашай рэспублікі!  

Таццяна Пачынак і Станіслаў Чаропка,

гістарычны факультэт

https://www.belarustourism.by/news/itogi-professionalnoy-attestatsii-ekskursovodov-gomelskoy-oblasti/

Фотасправаздача
Відэа