17 сакавіка ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах.
Перамогу ў спаборніцтвах атрымаў студэнт гістарычнага факультэта Станіслаў Сільчанка. Прадстаўнік гэтага ж факультэта Станіслаў Немцаў заняў другое месца. Бронзавым прызёрам першынства стала Карына Якаўленка, студэнтка філалагічнага факультэта.
Усе яны прадстаўлялі інтэрнат №1, які і стаў бясспрэчным лідарам спаборніцтваў. Пераможцы і прызёры першынства былі ўзнагароджаны дыпломамі ад спартыўнага клуба.
Марына Кажадуб,
кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра
Папулярныя тэгі