Першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў

Submitted by ias on чцв, 22/04/2021 - 12:57

З 14 па 16 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў 2001-2003 гг.н. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд і больш за 100 спартсменаў. Каманда Гомельскай вобласці заняла III месца.

Значны ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, якія годна абаранілі гонар каманды Гомельскай вобласці.

У выніку паспяховага выступлення на п’едэстале гонару апынуліся нашы першакурснікі! Глеб Макаранка заваяваў “золата”, а Дзяніс Балотцаў стаў срэбным прызёрам турніру.

Віншуем нашых змагароў і жадаем ім далейшых поспехаў!

Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра Марына Кажадуб

 

Фотасправаздача