13-14 красавіка адбыліся традыцыйныя прафарыентацыйныя сустрэчы студэнтаў 2 і 3 курса эканамічнага факультэта з прадстаўнікамі аднаго з вядучых банкаў краіны – ААТ “БПС-Сбербанк”. Работнікі банка расказвалі пра перавагі і асаблівасці работы арганізацыі, Студэнты цікавіліся магчымасцямі размеркавання і працаўладкавання ў аддзяленні банка.
19 красавіка адбылася Матывацыйная сустрэча прадстаўнікоў міжнароднай аўдытарскай кампаніі Эрнст энд Янг (EY) са студэнтамі эканамічнага факультэта. Госці расказалі студэнтам пра магчымасці працаўладкавання і перспектывы кар’ернага росту ў кампаніі Эрнст энд Янг. Былі асветлены пытанні праходжання студэнтамі выпускных курсаў стажыровак, у тым ліку ў рамках вытворчых і пераддыпломных практык, анансавана праграма летняй школы кампаніі Эрнст энд Янг, якая штогод праводзіцца для студэнтаў трэціх курсаў з мэтай іх прафесійнай арыентацыі, адаптацыі да прафесійных стандартаў і падрыхтоўкі да будучага працаўладкавання ў кампаніі. Дзякуем прадстаўнікам арганізацый за цікавыя сустрэчы і нязменна высокі прафесіяналізм.
Спадзяемся на працяг плённага супрацоўніцтва пры падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў эканамічнага профілю, якія валодаюць навыкамі і кампетэнцыямі, адпаведнымі сучасным патрабаванням.