Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі

Submitted by ias on пят, 23/04/2021 - 09:02

Рэспубліканская навуковая канферэнцыя “Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі” ў юбілейны дзясяты раз адкрылася на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. Па традыцыі, яна сабрала прадстаўнікоў маладой навукі – студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з усёй рэспублікі. У гэтым годзе канферэнцыя прайшла ў анлайн-фармаце. https://www.youtube.com/watch?v=wGbecJho-S4

– Вельмі прыемна адкрыць сёння Рэспубліканскую канферэнцыю “Актуальныя пытанні фізікі і тэхнікі”, ужо дзясятую, – сказаў прарэктар па вучэбнай рабоце Ігар Семчанка, адкрываючы пленарнае пасяджэнне. – Мы вельмі рады, што канферэнцыя мае добрыя традыцыі і працягваецца доўгі час. Адзначым, што трынаццаць арганізацый і ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь прадставілі даклады для ўдзелу ў канферэнцыі і ў наступстве для публікацыі матэрыялаў. Мы спадзяемся, што канферэнцыя будзе паспяховай і прынясе карысць усім удзельнікам. Жадаю ўсім, каб вашы публікацыі на нашай канферэнцыі далі старт вашым поспехам, вашай навуковай кар’еры і будучым публікацыям у самых аўтарытэтных навуковых выданнях.

Дэкан факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Дзмітрый Каваленка нагадаў, што канферэнцыя будзе праходзіць у 4-х секцыях: “Новыя матэрыялы і тэхналогіі”, “Аўтаматызацыя даследаванняў”, “Мадэляванне фізічных працэсаў” і “Методыка выкладання фізікі і інфарматыкі”, і адкрыў пленарнае пасяджэнне, у рамках якога перад маладымі навукоўцамі выступілі вядучыя навукоўцы нашага факультэта, якія пазнаёмілі ўсіх тых, хто падключыўся з перадавымі дасягненнямі факультэта і выніковым удзелам у міжнародных праектах Erasmus+, Нorizon 2020, Transferr, Radium.

Далей праца працягнулася па секцыях у анлайн-фармаце, дзе прагучалі даклады, якія адлюстроўваюць сучасныя павевы навукова-тэхнічнага прагрэсу, таксама абмяркоўваліся навіны камп’ютарнага мадэлявання і робататэхнікі, пытанні распрацоўкі мабільных і вэб-прыкладанняў, стварэння сайтаў і праграм, навацыі свету нанатэхналогій і штучных матэрыялаў.

Фотасправаздача